Реферат: Старажытная Беларусь

Название: Старажытная Беларусь
Раздел: Рефераты по истории
Тип: реферат

1) Першыя насельнiкi

2) А)Балцкiя

Б) Раннеславянскiя плямены на тэрыторыi Беларусi.

3) Гаспадарка i побыт.

1. Тэрыторыя Беларусi не ўваходзiць у прарадзiму чалавека. Тут ўпершыню чалавек з’явiўся у канцы – сярэдзiне старажытна-каменнага веку (больш за 40000 год да н. э.). Сляды знаходжання чалавека выяўлены каля в. Бердыж на р. Сож (Гомельская вобласць) i каля в. Валяцiчы на р. Ясельда (Бэсцкая воблаць). Пазней чалавек з’явiўся на поўначы Беларусi у 7-5 тысячагоддзi да н.э. Засяленне Беларусi iшло некалькiмi шляхамi:

· з усходу

· з поўдня (Прыдняпроўе, Зах. Дзвiна)

· з паўдневага захаду (Польшча)

· з захаду (Германiя)

Даволi позняе засяленне Беларусi абумоўлена:

· малай колькасцю першабытнага чалавека

· антрапагенез праходзiў на поўднi, i таму мала, хто дайшоў да Беларусi

· неспрыяльныя прыродныя ўмовы (ледавiк)

Людзi гэтага часу выраблялi прылады працы: наканечнiкi, дроцiкi, нажы, скрабкi, праколкi i iнш. Для гэтага выкарыстоўвалiся iклы, рагi i косцi жывел. З чарапоў, жардзiн i касцей, скуры будавалi жылле, побач мелiся вогнiшчы, гаспадарчыя ямы-лядоўнi, запасы палiва, месцы для пераапроцоўкi крэмню. Узнiкае мастацтва. На сценах пячор малююцца выявы жывел, аб’ектаў палявання. З iклаў маманту выраблялiся статуi жанчын, птушак, рыб i iнш. Першабытныя людзi не аддзялялi сябе ад наваколля. Адсюль уяўленнi аб сувязi мiж суродзiчамi i татэмамi – жывеламi, мiфалагiчнымi родапачынальнiкамi. Людзi верылi, што могуць уздзейнiчаць на iншых людзей i нават на з’явы прыроды, пры дапамозе магiчных дзеянняў, рытуалаў. Узнукаюць уяўленнi аб магчамасцi жыцця на тым свеце, якое людзi забяспечвалi складанымi пахавальнымi абрадамi. Паводзiны людзе рэгулявалiся традыцыямi i звычаямi, родавай мараллю. Парушальнiкi выключалiся з рода.

Ледавiк перыядычна то пакiдау терыторыю Беларусi, то вяртаўся зноў. Нарэшце 10000 г. да н.э. ен знiк канчаткова. На гэтым скончыўся палеалiт i пачаўся мезалiт. Пачалося больш трывалае засяленне людзьмi Беларусi. Яно адбывалася у асноуным па рэках. У гэты перыяд была вынайдзена магутная паляунiчая зброя: лук са стрэламi. Наканечнiкi для стрэл выраблялiся з камяневых пласцiн. Пры дапамозе лука можна было паляваць на мелкiх жывел i птушак, лучыць рыбу, свiдраваць косткi, здабываць агонь. Ва умовах лясной мясцовасцi выраблялiся сякеры i долата, якiя насаджвалiся на рукаяткi.Дзякуючы удасканаленню прылад працы нават невялiкiя абшчыны маглi станавiцца самастойнымi. Каменны век завяршаецца эпохай неалiту, якi пачауся на Беларусi 4500-4000 г. да н.э. Характэрная прыкмета яго – з’яуленне керамiкi i глiнянага посуду. Паступова адбывауся пераход ад прысвойваючай формы гаспадаркi (паляванне, рыбалка, бортнiцтва) да вытворчай.

2. а) Балты. Каля 2000 г. да н.э. пачауся бронзавы век на Беларусi. Вельмi важнай рысай яго стала земляробства i жывелагадоуля. Узнiкае маемасная няроунасць. Вылучаецца родаплеменная знаць. У 2300-1800 гг. да н.э. на Беларусi з’яуляюцца плямены, якiя выраблялi баявыя сякеры i шнуравую керамiку. Пачалося засяленне Беларусi iндаеурапейцамi. Гэта балцкiя плямены земляробцау i жывелаводау, якiя або асiмiлююць або выцясняюць мясцовае насельнiцтва. Балцкi этап на тэрыторыi Беларусi заняу частку бронзавага i увесь жалезны век да сяр. 1-га тысячагоддзя н.э. Тэрмiн “балты” зыходзiць ад назвы вострава у пауночнай Еуропе. Зборным iмем “балты называлiся лета-лiтоускiя, пруса-яцвяжскiя, днепра-дзвiнскiя, верхнеокскiя плямены. Летапiсы даносяць да нас назвы балцкiх пляменау, якiя засялялi Беларусь: лiтва, латыгола, земгола, яцвягi, а таксам лотва iлi лота. Тапанiмiка i гiдранiмiка сведчаць аб тым, што латыгола пражывалi на поуначы сучаснай Беларусi, у верхнiм Падзвiннi. Месца знаходжання лiтвы вызначаецца мiж Мiнскам i Навагрудкам на захадзе i Маладзечнам i Слонiмам на поуднi. Па суседству з лiтвою пражывалi яцвягi. На працягу 1-й паловы 1-га тысячагоддзя у жыццi балтау адбываюцца змены, у вынiку якiх насельнiцтва пераходзiць з умацаваных гардзiшч на адкрытыя селiшчы. Распаусюджваецца сельская абшына, заснаваная не на кроуна-сваяцкiх, а на эканамiчных сувязях. Высокага развiцця дасягнулi рамествы. Асноунымi заняткамi становяцца жывелаводства i земляробства, а паляванне – дапаможным.

Б) Славяне. З’яуленне славян на тжрыторыi Беларусi было вынiкам апошняй хвалi вялiкага перасялення народау. Славяне з’явiлся у 6-м тысячагоддзi н.э. на усiм Балканскiм паувостраве. Прарадзiмай славян наз: Сярэдняе i Нiжняе Падунайе, пауночнае Прычорнамор’е, пауночнае Прыкарпацце, Закауказзе i пауночны Iран. У апошнi час гiсторыкi схiляюцца, што славяне фармiравалiся у Вiсла-Одэрскiм мiжрэччы i паудневай частцы лясной зоны Усходняй Еуропы. Славяне прыйшлi на Беларусь з поудня i з захаду. Iх можная падзялiць на паудневых i заходнiх. Паудневыя – дрыгавiчы, дулебы, драуляне, валыняне. Заходнiя – славене, крывiчы, севяране, радзiмiчы, неуры, волаты. На працэс утварэння беларускай народнасцi рашаючы уплыу аказалi дрыгавiчы, крывiчы i радзiмiчы.

Дрыгавiчы пражывалi на большай частцы паудневай i значнай частцы сярэдняй Беларусi. У iх культуры прысутнiчалi характэрныя славянскiя элементы: буйныя металiчныя пацеркi, пакрытыя зерню, кольцы, керамiка, сярпы, нажы, крэсалы, падвескi. Характэрным для пахавальнага абраду з’яулялася трупаспаленне з распалажэннем памершага галавой на захад. Есць 2 меркаваннi наконт паходжання назвы: 1 – ад мясцовасцi, 2—ад славянскага iмя Дрыгавiт.

Крывiчы – гэта самае шматколькачнае племя усходнiх славян. Яны рассялялiся ад верхняга Панямоння да Кастрамского Паволжжа, ад Пскоускага возера да верхняга Сожа i Дзiсны. Крывiчы падзялялiся на Пскоускiх, Смаленскiх i Полацкiх. Адны гiсторыкi лiчаць, што крывiчы – гэта усходняе племя балтау, другiя – што гэта смешанае славянска-балцкае племя, трэццi – што гэта усходне-славянскае племя. Тэрмiн крывiчы паходзiць з балцкай тэрмiналогii, ад слова крывi, ад iмя аднаго з першых лiтоускiх язычнiцкiх мiфалагiчных багоу – ад iмя вярхоунага бога Крэва-Крэвейты, ад iмя дачкi мiфалагiчнага славянскага цара Багумiра – Скрэвы, ад мясцовасцi. Полацк – буйнейшы пасля Вiльнi (Крэу-гарадок). Потым Полацк стау дзаржауна-абразуючым цэнтрам.

Радзiмiчы – рассялялiся на тэрыторыi меншай, чым крывiчы. Есць думка аб iх паходжаннi ад ляхау. На тэрыторыi Беларусi яны прыйшлi апошнiмi. Некаторыя гiсторыкi лiчаць, што яны прыйшлi з Верхняга Падняпроуя, другiя – з Павiслення. Асноуны арэал рассялення – басейны рэк Сож i Iпуць.

3. Галоуным занаткам усходнiх славян было землеробства. Асноунымi праладамi працы былi саха i рала. Асноунымi сельскагаспадарчымi культурамi – жыта, проса, пшано, ячмень, лен, бабы, гарох, рэпа. Разводзiлi буйную i дробную рагатую жывелу, свiней, коней, сабак. Палявалi на лася, зубра, дзiка, зайца, мядзведзя, воука, бабра. Прадукты бортнiцтва складалi значную частку вывазу пры гандлю з Расiяй i iнш. Краiнамi. Развiты было рамеснiцтва. Выраблялi адзенне, абутак, посуд, жылле. Сяло – назва паселiшчау. Словамi “сяло”, “пагост” – называлi паселiшчы сялян. Двор, дом, град – месцы жыхарства феадалау.

1) Утварэнне Полацкага княства як моцнай дзаржавы крывiчоу у IX – XII cт.

2) Станауленне Тураускага княства у канцы X ст. Асаблiвасцi яго грамадска-палiтычнага уладу.

3) Культура старажытнасцi.

1. Бясспрэчна, што Полацкае княства паклала пачатак гiсторыi дзяржаунасцi Беларусi. Працягваюцца спрэчкi аб трактоуцы тэрмiна “палачане”. 1-я лiчаць, што палачане – старажытнае усходне-славянскае племя, ад якога пайшлi крывiчы; 2-я – што гэта арыгiнальнае племя, утворанае ад змешвання дрыгавiчоу, крывiчоу i балтау; 3-i – што палачане гэта частка крывiчоу. Полацк – першы горад на Беларусi (862 г). Горад займау выключна добрае становiшча на р. Палаце, дзе яна упадае у Зах. Дзвiну. Вазвышэнню горада спрыяла тое, што гэта быу водны гандлевы шлях са Скандынавii у Вiзантыю. Скандынаускiя сагi успамiнаюць, што у 6-м ст. на Полацкай зямлi былi свае князi. Да 9 ст. Полацк займауся збiральнiцтвам навакольных зямель вакол сябе. Але у 10 ст. ен становiцца прадметам тэрытарыльных спрэчак мiж Паудневай i Пауночнай Руссю 00 Кiевам i Ноугарадам. Хоць Полацкiя землi падпарадкоувалiся Кiеву, плацiлi яму данiну, удзельнiчалi у сумесных паходах на Вiзантыю, усе ж такi былi даволi самастойныя. У 9 – 12 ст Полацкае княства зацмала 1/3 сучаснай Беларусi. У Полацкiм княстве дзейнiчау вечавы парадак. Веча выбiрала, уздымала князеу. Вядома, што 9 гадоу Полацк быу без князя, самастойным жа князь быу толькi у пытаннях вайны.

Полацкая зямля аказалася багатай на вядомыя асобы. Першым князем быу Рагвалод. Аднчасова кiеускi князь Яраполк i Наугародскi князь Уладзiмiр пасваталiся да яго дачкi Рагнеды. У вынiку адказу Рагнеды Уладзiмiр iдзе вайной на Полацк, забiвае Рагвалода з сынамi, Рагнеду прымусова бярэ у жонкi, затым забiвае Яраполка i становiцца кiеускiм князем. Пасля няудалага замаху Рагнеды Уладзiмiр высылае яе з сынам Iзяславам на памежжа. Там быу заснаваны горад Заслауе. Стаушы дарослым Iзяслау прымае полацкi прэстол. З таго часу гна iм сядзелi Рагвалодавы унукi.

Значнай фiгурай княжацкага роду стау Усяслау Брачыслававiч (Чарадзей). Апiсанне яго утрымлiвае рэальныя i фантастычныя рысы. Улiчваючы яго буйны характар, ен княжыу вельмi доуга: 57 год (1044-1101). Першыя гады княжання ен займауся унутраным уладкаваннем. Затым павеу заваеунiцiя войны з суседзямi: з Ноугарадам (перамога на р. Чэзе). Затым ен напау на Навагрудак, якi лiчыуся кiеускiм уладаннем, у вынiку чаго 30 сакавiка 1067 адбылася бiтва на р. Нямiзе, апiсаная у слову аб палку Iгаравым. Караткачасова сядзеу ен у Кiеве, але, разумеючы свае нетрывалае становiшча там, вяртаецца на Полаччыну. Двойчы выганяуся з Полацкага прэстолу i зноу яго адваеувау. Усяслау Чарадзей быу вельмi адукаваным чалавекам, сябравау з Антонiем Пячерскiтм. Пры Усяславе была пабудавана Полацкая “Сафiя”, Полацкае княства дасягнула найвялiкшага росквiту, яго межы дайшлi да Балтыкi, дзе былi закладзены 2 кэпасцi – Кукенойс i Герцыке. Асветнiцкую справу працягвала яго унучка Еуфрасiння Полацкая. З цягам часу Полацкую дзяржаву напаткау лес усей старажытна-рускай дзяржавы, адбылося яго драбленне i паслабленне.

2. Тураускае княства – буйнейшае на землях дрыгавiчоу. Утворана у 980 г. Першы летапiсны князь – Тур, а даставерны – Святаполк Акаянны. Святаполк вырашыу дамагчыся поцнай незалежнасцi Турава ад Кiева. Ен уступiу у змову са сваiм цясцем польскiм каралем Балаславам Храбрым. Бацька Святаполка Уладзiмiр убачыу небяспеку да сябе, таму Святаполка, яго жонку i польскага каталiцкага епiскапа ен садзiць у цямнiцу. Аднак пазней па просьбе Кiеускiх баяр Святаполк быу вызвалены. Пасля смерцi Уладзiмiра заняу у 1015 г. Кiеускi трон. У гонар гэтага ен заказау адчаканiць iанеты з надпiсам “Святаполк на стале”. Адначасова ен быу князем Тураускiм. Святаполк лiчыу сваiх малодшых братоу Барыса i Глеба супернiкамi, таму падаслау да iх забойц. Але сапраудным супернiкам для яго быу Яраслау (Мудры). Ен знаходзiуся у Ноугарадзе. Выкарыстаушы абурэнне ноугарадцау забойствам Барыса i Глеба, Яраслау пачынае вацну са Святаполкам. На баку Святаполка быу Польскi кароль Баляслау Храбры. У 1019 г. на р. Альце Святаполк быу разбiты, з рэшткамi войска уцек у Польшчу, дзе хутка памер.

Пры Яраславе Мудрым Турау падпарадкоувауся Кiеву. У канцы яго княжання Турау зноу адасабляецца. Пасля смерцi Яраслава у 1054 г. кiеускi трон займае Iзяслау, захаваушы за сабою Турау. У 1078 г. Тураускiм князем становiцца сын Iзяслава Яраполк. Ен быу чалавекам смелым, вопытным ваеначальнiкам, веу барацьбу з Валынскiм княствам. Валынскiя князi падаслалi да Яраполка забойц, у 1087 г. ен быу забiты. У 1088 г. Тураускi трон займае брат Яраполка Святаполк. У 1093 ен быу запрошаны i на Кiеускi трон. Святаполк быу чалавекам сквапным, срэбралюбiвым, нажывауся на нястачы людзей. Гэта выклiкала абурэнне народа i прывяло да паустання, у пачатку якога ен хутка памер.

Паказчыкам эканамiчнага развiцця Тураускага княства з’яуляецца узнiкненне i рост гарадоу (Берасце, Пiнск, Слуцк i iнш.). У тураве быу таксама вечавы парадак. Гаражане мелi права голасу. Акрамя князя у Тураве быу пасаднiк (толькi у Тураве). Быу тысяцкi, якi адказвау за гарадскi поук. Летапiсы захавалi рысы старажытнага беларускага гораду.

3. Старажытныя людзi не разумелi многiх з’яу прароды, абагаулялi iх. Яны выраблялi статуэткi, пакланялiся iм, разлiчваючы, што могуць задобрыць сiлы прыроды. Гэтыя вырабы атрымалi назву фетышау. Людзi лiчылi, што iх родапачынальнiкамi былi пэуныя жывелы, птушкi, таму выраблялi iх выявы i пакланялiся iм. На Беларусi лiчылася, што бусел, вуж, мядзведзь садзейнiчаюць чалавеку у яго справах. Людзi верылi у магiчную сiлу слова, нават на адлегласцi, таму была распаусюджана магiя.Надзвычацную сiлу надавалi агню, вадзе, каменням. Язычнiцкая рэлiгiя – мнагабаговая. Ярыла – бог Сонца, Сварога – бог Неба, Пярун – гром, таксама былi Велес, Даждь i iншыя багi. Старажытныя людзi верылi у iснаванне розных iстот: лясун, вадзяны, дамавы. Нават да нашых дзен дайшлi некаторыя язычнiцкiя святы: Купалле, Каляды i iнш.

Былi распаусюджаны песнi, танцы сельскагаспадарчага цыклу. Сваiм багам людзi прыносiлi ахвяру, iх прыносiлi у капiшчы. Цудоуную сiлу надавалi зубам жывел. Пасля прыняцця хрысцiянства пачалося распаусюджванне пiсьменнасцi. Пачалося перапiсванне рэлiгiйных кнiг. Вызначалiся першыя храсцiянскiя асветнiкi: Еуфрасiння Полацкая, Кiрыла Тураускi.

Станауленне i умацаванне ВКЛ.

1) Утварэнне ВКЛ. Фармiраванне дзяржаунай тэрыторыi.

2) Унутрыпалiтычная барацьба у сярэдзiне i 2-й палове XIV ст. Унiя 1385 г. Вынiкi яе ажыццяулення на Беларусi.

3) Умацаванне вялiкакняжацкай улады у гады княжання Вiтаута i грамадзянская вайна 30-х гадоу XV ст.

1. Утварэнне ВКЛ – адно з самых спрэчных пытанняу нашай гiсторыi. Есць 2 меркаваннi:

· узнiкненне ВКЛ звязана з паскораным развiццем феадальных адносiн на тэрыторыi усходняй часткi сучаснай Лiтвы – Аукштайдыi, вынiкам якога з’явiлася узнiкненне ту моцнага дзяржаунага утварэння. З гэтай кропкi погляду вынiкае, што утварэнне ВКЛ чуждае iнтарэсам славян – беларусау i украiнцау i створана пад уздзеяннем знешнiх сiл;

· iнiцыятыва зыходзiла з беларускiх зямель, з Навагрудчыны, калi былi выкарыстаны цяжкасцi у лiтоускiх землях.

На рубяжы XII –XIII cт. Жэмайцкiя землi стварылi канфедэрацыю (устойлiвы палiтычны i ваенны саюз) лiтоускiх зямель. Сярод лiтоускiх князеу вылучауся Мiндоуг. Гэты саюз быу супярэчлiвы. У 1219 г. было падпiсана лiтоуска-галiцка-валынскае пагадненне, па якому лiтоуцы абяцалi дапамагчы галiцка-валынскiм князям у барацьбе супраць Польшчы, а галiцка-валынскiя князi – не перашкаджаць пашырэнню палiтычнага уплвыу Лiтвы на Чорную Русь. Але дзяржаунае будаунiцтва iшло i на Навагрудчыне, i мiж гэтымi 2-мя дзяржаунымi утварэннямi iснавалi сувязi. Верагодна, агульная небяспека з боку нямецкiх рыцарау падштурхнула да аб’яднання лiтоускую канфедэрацыю i Навагрудчыну. Навагрудчына брала на сябе iнiцыятыву ва утварэннi агульнай дзяржавы. Навагрудак быу заснаваны у 1044 г. кiеускiм князем Яраславам Мудрым у час паходу на Лiтву. У сярэдзiне XIII ст. па свайму эканамiчнаму развiццю Навгрудчына выйшла наперад i на працягу доугага часу iграла важную ролю у гiсторыi беларусi. Прычыны узвышэння Навагрудка:

· геагрфiчнае становiшча ва умовах крыжацкай i мангола-татарскай пагрозы рабiла гэтую тэрыторыю адносна бяспечнай i прыцягвала сюды паток перасяленцау з iншых рэгiенау;

· высокi узровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця, што было абумоулена ростам земляробства на ураджайных землях Панямоння, развiццем рамяства, ажыуленным замежным гандлем;

· iмкненне заходне-рускiх княствау захаваць сваю самастойнасць у сувязi з небяспекай мангола-татарскага захопу.

Адзiным выйсцем быу разрыу з палiтычнай сiстэмай Русi, знешнiм увасабленнем якого магла стаць змена дынастый, але новы князь павiнен быу быць дастаткова моцным, каб пры неабходнасцi аказаць татарам супрацiуленне. Такiм патрабаванням адпавядалi лiтоускiя князi.

Заснаванне ВКЛ звязана з князем Мiндоугам. Пасля свары са сваiмi князямi ен збег у Ноугарад. Там у iм убачылi вопытнага наемнiка, якi будзе добра змагацца за iнтарэсы сваiх гаспадароу, i прызналi яго князем. Затым ен заваеувае Лiтву i Чорную Русь. У гэты час маладой дзяржаве пагражалi крыжакi. Былi створаны лiвонскi ордэн, тэутонскi ордэн, ордэн мечаносцау. У гэтых умовах Мiндоуг зразумеу, што толькi узброеная барацьба разбурыць маладую дзяржаву. Таму ен у дыпламатычных мэтах становiцца католiкам у 1250 г. Але гэта нiчога не дала, i, узначалiушы войска, у 1262 г. ен разбiвае крыжакоу. Крыху раней у 1253 г. ен быу абвешчаны каралем i прыняу карону ад Рымскага папы. Такiм чынам была створана палiэтнiчная дзяржава.

Прычыны утварэння ВКЛ:

1) Сацыяльна-эканамiчнае развiцце края патрабавала кансалiдацыi усiх зямель шляхам цэнтралiзацыi улады;

2) Пагрозы з боку крыжакоу i татара-манголау паскорылi утварэнне федэратыунай дзяржавы.

Але балцкiя князi былi незадаволены Мiндоугам. Яны падрыхтавалi змову i забiлi князя з 2-мя сынамi-немаулятамi. Калi Мiндоуг быу забiты (1262) яго старэйшы сын Войшал уцек у Пiнск, прыняу хрысцiянства i жыу у манастыры. Але, атрымаушы звесткi аб смерцi Тауцiвiла, ен збiрае вакол сябе хрысцiянскiя масы, пакiдае манастыр, абвяшчае сябе вялiкiм князем у Ноугарадзе (1264). Пачынаецца помста за бацьку. Кiравау ен па 1267 г. Па некаторых прычынах ен кiдае усе справы i зноу iдзе у манастыр.

Сваркi працягвалiся i далейшым. У гады княжання Гедымiна сталiца ВКЛ была перанесена у Вiльню (1340). Беларускiя землi уключалiся у склад ВКЛ у асноуным мiрнымi сродкамi:

· дабраахвотна (Полацк, Менск);

· у вынiку дагаворау (Берасцейскiя землi);

· праз шлюбы (Вiцебшчына);

· войны (Пiнскае княства).

2. Пасля смерцi Гедымiна да улады прыйшоу Яунут. У 1345 г. яго змяняе Альгерд. Яму дапамагау брат Кейстут. Практычна княства было падзелена на 2 часткi. Ад 2-х щлюбау засталося 12 сыноу i 9 дачок. Мiж сынамi 2-х лiнiй Альгердавiчау пачалася барацьба яшчэ пры жыццi бацькi. Пасаду Вялiкага князя ВКЛ заняу Ягайла – старэйшы сын ад 2-га шлюбу. Гэта выклiкала незадавальненне яго братоу па лiнii Марыi Вiцебскай (першай жонкi Альгерда), якiя нават звярнулiся за дапамогай у Маскву. Але Кейстут, выконваючы волю памершага Альгерда, спачатку падтрымау Ягайла, якi баяуся аутарытэта Кейстута i хутка, выкарыстаушы нязначны повад, пачау з iм вайну з дапамогай крыжакоу. Але Кейстут разбiу iх i выгнау яго з Вiльнi. Ягайла запрасiу мiру i пайшоу на хiтрыку: ен запрасiу Кейстута з яго сынам Вiтаутам да сябе, быццам для абмеркавання умоу мiру, але калi Кейстут з жонкай i Вiтаутам прыбылi, яны былi схоплены i пасаджаны у турму у Крэве. Сюды Ягайла падаслау забойц, якiя забiлi Кейстута i яго жонку, але Вiтауту удалося збегчы (1352). Гэты учынак не падняу аутарытэта Ягайлы, i ен вымушаны быу шукаць падтрымкi. У гэты час у Польшчы памiрае кароль, якi не меу нашчадкау, а меу 2 дачкi: Марыю i Ядзвiгу, але Марыя была жонкай маркграфа Брандэбургскага. Польскiя магнаты не хацелi падпарадкоувацца Брандэнбургу, а таксама былi занепакоены узмацненнем ВКЛ. Таму у 1384 г. Ядзвiга i Ягайла ажанiлiся. У 1385 г. у Крэве адбылося пагадненне мiж Ягайлам i польскiмi феадаламi, якое назвалася Крэускай унiяй. Iмкнулiся павялiчыць тэрыторыю ВКЛ i зрабiць яго адной з мацнейшых дзяржау у Еуропе. Па умовах Крэускай унii Ягайла абяцау прыняць каталiцкую веру разам з падданымi, даваць грошы на патрэбы Польшчы, дапамагчы атрымаць паудневыя тэрыторыi, заплацiць 20000 злотых адступных былому жанiху Ядзвiгi, на вечны час далучаць ВКЛ да Польшчы. Польшча абяцала ВКЛ дапамагчы у барацьбе з крыжакамi. Згодна унii былi наступныя умовы злучэння Польшчы i ВКЛ:

· кароль i вялiкi князь у алной асобе;

· знешняя палiтыка i абарона тэрыторыi робяцца супольна;

· унутранае кiраванне у кожнай гаспадарцы асобнае (войскi, урады, казна)

· распаусюджванне каталiцызму.

У 1386 г. Ягайла быу абвешчаны карале пад iмем Уладзiслава II. Унiя выклiкала супрацiуленне, якое узначалiу Андрэй Полацкi i Вiтаут. У вынiку Ягайла i польскiя феадалы адмовiлiся ад задумы пагаднення. У 1392 г. Вiтаут быу прызнаны Вялiкiм князем. Згодна Востраускаму пагадненню (1392) палякам было забаронена набываць землi i сялiцца у ВКЛ. У сваю чаргу Вiтаут абяцау выступiць сумесна з Польшчай супраць знешнiх ворагау.

3. Пры Вiтауце ВКЛ дасягнула сваей найбольшай магутнасцi. Каб падарваць сiлу буйных магнатау Вiтаут знiшчыу многiя княствы, ператварыушы iх у намеснiцтвы, месцы князеу занялi намеснiкi. Вiтаут стау фактычна незалежным правiцелем, i толькi iнтрыгi з боку Польшчы не далi яму магчымасцi стаць лiтоуска-беларускiм каралем. Нямецкi iмператар паслау Вiтауту карону, але яна да яго не дайшла. У 1429 г. на з’ездзе у Луцку прапанавалi каранаваць Вiтаута каралем Лiтвы у Вiльнi. Але Вiтаут памер. У далейшыя часы ВКЛ мела сваiх асобных гаспадароу, але пазней гэта традыцыя згубiлася. Унiя 1385 г. усе ж адкрыла шлях для акаталiчвання. Але паколькi некаторы час вялiкiя князi ВКЛ адначасова былi i каралямi Польшчы, яны клапацiлiся пра iнтарэсы ВКЛ, i толькi потым сталi ставiць iнтарэсы Польшчы на 1 месца. У 1413 г. на Сойме быу прыняты Гарадзельскi прывiлей. Гэты была новая унiя мiж ВКЛ i Польшчай. Яе умовы:

· праваслауная знаць ставiлася у дыскрымiнацыйнае становiшча у палiтычным i эканамiчным сэнсе. Толькi католiкi карытсалiся рознымi прывiлеямi;

· праваслауная знаць пазбаулялася пасад;

· пацвярджалася забарона на шлюбы мiж католiкамi i праваслаунымi;

· праваслауная знаць пазбаулялася права выбару Вялiкага князя;

· Вялiкi князi выбiрауся са згоды польскiх паноу, а польскi кароль – са згоды лiтоускiх паноу.

Такiм чынам, Гарадзельскi прывiлей стау апошнiм штуршко да грамадзянскай вацны. У ВКЛ была яшчэ 1 праблема: нацiск з боку Масквы. Гэта вымшала ВКЛ шукаць апоры у Польшчы. Пасля смерцi Вiтаута Вялiкiм князем стау 1430 г. Свiдрыгайла, малодшы брат Ягайлы. Ен выступiу супраць вымушанай прааольска-каталiцкай палiтыкi Вiтаута. Ен iмкнууся стварыць лiтоуска-рускую дзяржаву з апорай на праваслауе.

1) Дзяржауная i органы кiравання.

2) Сацыяльна эканамiчны лад.

3) Беларускi горад у XIV-XV cт.

1. а) Цэнтральныя органы улады. Усю уладу i сiстэму дзяржаунага кiравання у ВКЛ узначальвау Вялiкi князь (Гаспадар). Важную ролю мела гаспадарчая рада. Спачатку Рада была толькi дарадчым органам. З канца 15 ст. Рада пачала абмяжоуваць уладу князя. Без яе згоды князь не мог вырашаць пытаннi знешняй палiтыкi, дараваць пасады, выдаваць i змяняць законы. Склад Рады: канцлеры, гетманы, маршалкi, падскарбiй, намеснiкi, старасты, ваяводы. Важную ролю у Радзе iгралi высшыя чыны каталiцкай царквы. У 15 ст. узнiкае новы дзяржауны орган “вальны сейм”. У 16 ст ен стау заканадаучым органам. Сеймы праводзiлiся не толькi у Вiльнi, але i у Берасцi, Навагрудку, Менску, Гароднi. Склад сейма: усе члены Рады, вышэйшыя чыны праваслаунага i каталiцкага духавенства, па 2 дэпутаты ад шляхты кожнага павета. Кампетэнцыя: выбранне Вялiкага князя, заканадауства, дзяржауныя падаткi, прывiлеi, адносiны з iншымi дзяржавамi. Арганiзацыя цэнтральнай улады у ВКЛ з пачатку фармiравання i да сярэдзiны 16 ст. ператварылася у выбарчую манархiю, абмежаваную часткова саветам вельмож, часткова сеймам з прадстаунiкоу дваранскага саслоуя. Вiдавочна тэндэнцыя паслаблення улады князя.

б) Мясцовыя органы кiравання мелi шырокiя паунамоцтвы i мала залежылi ад цэнтральных органау. Яны мелi трохзвенную структуру:

1) Ваяводствы, на тэрыторыi якiх прадстаунiком вышэйшай улады быу ваявода, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю пажыццева з буйнейшых феадалау, ураджэнцау ВКЛ. Ен узначальвау адмiнiтратыуныя, гаспадарчыя, ваенныя i судовыя органы. Памочнiкi: кашталян, ключнiк, гараднiчы, лоучы, ляснiчы.

2) Павет. Кiраунiком адмiнiстрацыi быу стараста, прызначаны Вялiкiм князем i Радаю. Яго памочнiк – падстараста. Паунамоцтвы старасты такiя ж як i у ваяводы.

3) Цiвуны – нiжэйшыя органы у сiстэме мясцовага кiравання – кiруючыя дзяржауных i вялiкакняжацкiх маенткау. Яны маглi судзiць просты люд, якi пражывау на падпарадкаванай iм тэрыторыi.

У месцах, дзе не было маенткау дзейнiчалi органы дзяржыаунага самакiравання: сходы i выбраныя iмi старцы. Органамi мясцовай улады выступалi павятовыя i ваяводскiя сеймiкi. У iх удзельнiчалi усе землеуласнiкi. Спачатку сеймiкi толькi выбiралi дэпутатау на з’езд вальнага сейма. Потым сталi выпрацоуваць наказы Сейму. Гэта забяспечвала больш шырокi удзел феадалау у дзяржауных справах. Важнай функцыяй Сеймау i сеймiкау былi судовыя справы. Такiм чынам можна сказаць, што у ВКЛ дзяржаунае кiраванне было прадстаулена у асноуным кiраваннем мясцовым, пранiкнутым аутанамiстычнымi тэндэнцыямi. Дзяржава пранiкалася пачаткамi федэралiзму.

2. У першай палове 16 ст. завяршылася пачаушаяся фармiраванне катэгорый феадалау i форм iх землеуладання. Вялiкi князь быу вярхоуным уладальнiкам усiх зямель дзаржавы i непасрэдным уласнiкам вялiкакняжацкiх “двароу”. Яго васаламi былi буйныя феадалы лiтоускага i рускага паходжання, якiя валодалi вотчынамi, пажалаванымi, спадчыннымi або купленымi землямi, мелi сваiх васалау. Як i усе феадалы, яны неслi агульнадзяржауную службу. Некаторыя з iх (паны харугоуныя) у час збора войска выставлялi свае асаблiвыя харугвi, якiя не уваходзiлi у склад тэрытарыяльных апалчэнняу. Большасць дробных феадалау былi ваенна-служылымi людзьмi (баярамi). Частка iх наблiжалася па свацму становiшчу да феадальнай знацi. Сярод баяр былi i сяляне, якiя складалi пераходную ступень мiж класамi сялян i феадалау. У ходзе афармлення саслоуных прывiлегiй дробных феадалау непрвелiгiраваную частку баяр сталi з 15 ст. называць шляхтай. Асноуную масу насельнiцтва складалi сяляне, якi знаходзiлiся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi i рамеснiкi-беднякi. Развiцце феадальна-прыгоннiцкiх адносiн аджбывалася у 1-ю чаргу за кошт змяншэння абшчыннай сялянскай уласнасцi i перахода зямлi ва уласнасць феадала. Прынцып “зямля нiчыя” змянiуся прынцыпам “няма зямлi без гаспадара”. На працягу 14-15 ст. сяляне канчаткова былi пазбаулены абшчыннай уласнасцi на зямлю. Яны сталi толькi землекарытальнiкамi. Уся зямля аказвалася ва уласнасцi дзяржавы, свецкiх i духоуных феадалау, часткова – гараджан. У сярдзiне 16 ст. сяляне-беларусы знаходзiлся у розным стане феадальнай залежнасцi, выконвалi неаднолькавыя правiннасцi. У сувязi з гэтым яны падзялялiся на некалькi катэгорый, перша за усе: на чыей зямлi пражывалi сяляне – яны дзялiлiся на дзяржауных i прыватна-уласнiцкiх. У адпаведнасцi ад ступенi феадальнай залежнасцi сяляне дзялiлiся на “людзей пахожых”, якiя захоувалi права пераходу ад 1-го феадала да другога, i “непахожых” – тыя, якiя не мелi такога права. Да вышэйшай ступенi феадальнай залежнасцi адносiлася “чэлядзь-невольная”. Яны вялi свае паходжанне ад халопау Старажытнай Русi i абслугоувалi двор феадала. У прывелiгiраваным стане знаходзiлiся сяляне-слугi спецыяльных служб у дзяржауны i прыватна-уласнiцкiх маентках. Iмi былi путныя, стайнiкi, псары, садоунiкi, рыбаловы, бортнiкi, млынары, рамеснiкi i iнш. Па меры развiцця феадальных адносiн i павелiчэння попыту на сельскагаспадарчыя прадукты iшоу працэс павелiчэння земолеуласнасцi буйных феадалау. Да сярэдзiны 16 ст. значна узраслазямельная уласнасць сярэднiх i дробных феадалау. Пры гэтым сталi пашыраць уласную запашку зямель, што суправаджалася узмацненнем прыгоннiцтва. Адбывалася скарачэнне дзяржаунага зямельнага фонду, што дрэнна сказвалася на прыбытках дзяржаунай казны. Дзяржауныя расходы узрасталi i вялiкакняжацкая улада аказвалася у фiнансавай залежнасцi ад магнатау. Каб павысiць прыбыткi у ВКЛ, пачала праводзiцца аграрная рэформа, якая увайшла у гiсторыю пад назвай “валочная памера”. Рэформа правадзiлася згодна “Устава на валокi”, выданнага у 1557 г. Сiгiзмундам II. Усе дзяржауныя землi падлягалi абмеру i перадзелу. Яна разбiвалiся на валокi (21,3 га), якую кожны дым атрымлiвау у падворнае карыстанне. Валока становiцца падаткавай адзiнкай. Зямля пры гэтым прадстаулялася у трох палях, такiм чынам узконьвалася трохполле з прымусовым севазваротам. У час правядзення рэформы лепшыя землi у сялян адбiралiся i адводзiлiся у вялiкакняжацкiя фальваркi з разлку па адной валоке з 7 сялянскiх валок. Сяляне, атрымаушыя валокi, змацоувалiся да фальварка i гублялiся права пераходу. Адначасова з правядзеннем валочнай памеры на дзяржауных землях, феадалы праводзiлi яе у сваiх маентках. З аднаго боку гэта садзейнiчала асваенню новых зямель, замацаванню больш прагрэсiунай трохпольнай сiстэмы земелеуладання i стварэнню умоу для развiцця таварна-грашовых зносiн у сельскай гаспадарцы. З другога – прявяло да рэзкага скарачэння сялянскага землекарыстання, станаулення фальваркавай паншчыннай сiстэмы гаспадарання. Валочная памера паскорыла завяршэнне юрыдычнага афармлення запрыгоньвання сялян, пачатак якому быу пакладзены прывiлеем 1447 г. Судзебнiк 1468 г. пад страхам смяротнага пакарання забараняу увадзiць прыватна-залежных людзей i чэлядзi. Статут 1529 г. замацавау за феадаламi манаполiю на валоданне зямлей, узаконiу пазбауленне сялян права уласнасцi на зямлю, усталявау 10-гадовы тэрмiн пошуку беглых сялян.

3. Вытворчыя сiлы развiцця феадалiзму абумовлiлi iнтэнсiуны працэс аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркi. Гэта суправаджалася ростам гарадоу i мястэчак. Яны былi месцам сасрэдатачэння рамяства i гандлю, палiтыка-адмiнiстратыунымi цэнтрамi i умацаванымi пунктамi на выпадак нападзення ворага. Найбольш буйнымi гарадамi былi Вiцебск, Магiлеу, Пiнск, Полацк, Слуцк. Гарады i мястэчкi узнiкалi як на дзяржаунай, так i на прыватна-уласнiцкай зямлi. У 16 ст. у многiх вялiкакняжацкiх гарадах з’яулялiся юрыдыкi – адасобленыя часткi горада цi яго прыгарада, якiя былi уладаннямi свецкiх або духоуных феадалау з залежным ад iх насельнiцтвам. На жыхароу юрыдык не распаусюджвалася адмiнiстратыуная i судовая улада гарадскога самакiравання. 80% гараджан – беларусы.

Сацыяльны склад гараджан быу неаднародным.

Верхнi слой – феадалы, духавенства, багатыя купцы, заможныя рамеснiкi.

Сярэднi слой – рамеснiкi, дробныя гандляры.

Нiжэйшы слой – вучнi, людзi, знаходзячыяся у рознай ступенi феадальнай залежнасцi.

Гандлева-рамесныя жыхары гарадоу называлiся мяшчанамi. Гарадское рэмясло было вельмi разнастайным. Да 2-й паловы 16 ст. у Беларусi было вядома 200 рамеснiцкiх прафесiй. 1-е месца займала апрацоука металау, 2-е – апрацоука дрэва i г. д. З 15 ст. у гарадах Беларусi пачалi з’яуляцца саслоуныя карпарацыi рамеснiкау, якiя называлiся сотнямi i брацтвамi. Яны стваралiся з мэтай абароны iнтарэсау рамеснiкау як дробных вытворцау ад эксплуатацыi iх феадаламi i купцамi. З 1555 г. сотнi i брацтвы сталi называцца цэхамi – аб’яднаннi рамеснiкау адной, або некалькiх блiзкiх прафесiй. Кожны цэх быу i узброеным атрадам. У склад цэхау не прымалi яурэяу, татарау. Яшчэ у 1388 г. Вiтаут выдау прывiлей, якi гарантавау яурэям гарадоу сваю арганiзацыю – кагал. Асобнымi арганiзацыямi жылi татары. Iшоу актыуны рост таварна-гандлевых зносiн, як ва унутраным так i у знешнiм гандлi. Гандлявалi з Рыгай, з Заходняй Еуропай, некаторымi гарадамi усходу. Па меры пашырэння эканамiчнага значэння гарадоу актывiзавалася iх палiтычнае жыцце. Гарады iмкнулiся пазбавiцца ад феадальнай залежнасцi i атрымаць права на самакiраванне. Узорам было Магдэбурскае права.